Пытанне
kalychanka
А скажыце, чаму незамужнім дзяўчынам нельга быць хроснымі? Ці гэта толькі ў мяне ў сям'і так?

Дзякуй вам у шапку
kalychanka

Мама мне разпавядала, што сяброўка яе замуж выйшла з расейсца. І жылі яны доўга і шчасліва.
Мужу Беларусь падабалася і мова таксама. Ажно наступіў дзень, калі светапогляд Мужа перавярнуўся з ног на галаву - пасля доўгіх год, ён даведаўся, што адзначаюць словы "вялікі дзякуй".
Апынулася так, што чалавек увесь час думаў, што гэта бажок нейкі ці там ідал паганскі.

Я тады паслухала, пасмяялася ды забылася. А сёння вось узгадала. І сяжу цешуся. Бо бажок Вялікі Дзякуй - гучыць цудоўна і так па-свойску, што ажно разчульвае :)

Вялікі Дзяуй мог бы выглядаць так?



Віцебск
kalychanka
Падкажыце, калі лакса, як да запісаў і каментароў можна дадаваць малюнкі/відэа, якія знаходзяцца на цвёрдым дыску?

адказ на пытанне "Беларусы і рынак"
kalychanka
Originally posted by polar_bird at навіяно розмовою з <lj user="ofeliya666">



З песні словаў не выкінеш
kalychanka
 
Сэнтыментальна праслухала расейскамоўну песню а-ля "рэальныя пацаны" пра свой родны горад. Ураджанняў набралася па самае немагу. Першае ўраджанне - назва песні VITEBSK SITY. Наступныя ўраджанні дзеляцца на дзве катэгорыі, якія з задаваленнем прадстаўляю.

1) Патрыятычныя (з песні словаў не выкінеш, а маё антыўрадава настаўденае вуха іх паўсюль чуе):

- здзесь мала справедлівасці
- здзесь прідзёцца в*ыбваць за 300тыш на заводзе
- пасматрі на карту міра - страна мая па цэнтру
- у нас свая валюта, НЕТ ДОЛаРАВ і цэнтав
- амон ліцом в гавно кідает


2) Трэш-кэп (пачала спісваць толькі пад канец песні):

- еслі ты беспомочный, то Віцебск он не для цебя
- Віцебск эта горад
- пасматрі на берега Дзвіны, і как цекут оні
- я абычный, і можэт дажэ патріот


ПС: патрыятычныя ўраджанні ўзмацняюцца таксама тым, што на 0:58 маё апазіцыйнае вока злавіла БЧБ пакет :)

ПС2:

Для тых, каму яшчэ мала трэша - старая песня, якая вымагае асобнага лінгвістычнага аналізу. Варта таксама звернуць увагу на таг - альтэрнатыўны рок

Улюбёная цытата: а на плошчадзі Свабоды - дэмакрація.
Код не капіруецца, таму наце - спасылка

Студэнцкае
kalychanka
У фрэндстужцы, аказваецца, даволі шмат выкладчыкаў, якія пішуць пра іспыты/залікі/кантрольныя. Са студэнтаў неяк не піша ніхто.
А я напішу.

Акрамя таго, што сэсія - пара вусьцішная, ёсць у ёй і свае плюсы.

Калі яшчэ можна так добра прыбрацца ў кватэры, перапрасаваць усе рэчы ды ўзгадаць пра свой пол і заняцца самаўдасканаленнем?)

Так вось дайшла да таго, што пачала рабіць гімнастыку, гатаваць стравы, якіх раней баялася і, о Божа!!, пафарбавала пазногці!

А каб пераказаць атмасферу ў пакоі даю кароткі опіс:
Сяжу на канапе ўся па-разумнаму абкладзеная кніжкамі, нататкамі, тэчкамі ды алоўкамі. Насупраць - крэсла, на якім - кампутар, пад якім - энцыклапедыя "Беларуская мова". На падлозе пад крэслам тапачкі, лак для пазногцяў і тры кубачкі. Першы тэрмакубачак без крышачкі - у ім зялёная гарбата, другі тэрмакубачак з крышачкай чакае пакуль асушу першы - у ім гарбатка з нейкімі зёлкамі, і трэці звычайны кубачак са звычайнай халоднай вадой на ўсялякі выпадак).
Сяжу такая ўся рамантычная і павольная з разумным відам і пішу першую за некалькі месяцаў нататку ў свой жывы дзённік.
Вось зараз дапішу - і чытаць Гідэнса...

Сэсія - цудоўная пара! Каб яшчэ не гэтыя іспыты!

Выстава салідарнасьці. Прымаем экспанаты.
kalychanka
Originally posted by arlona at Выстава салідарнасьці. Прымаем экспанаты.
Шаноўныя сябры!

Працягваем прымаць экспанаты для Выставы салідарнасьці: малюнкі, мастацкія вырабы, іншыя рэчы, што могуць мець сымбалічны сэнс.

Таксама зьбіраем цікавыя фотаздымкі добрай якасьці на тэму Плошчы і хвалі салідарнасьці, што пачалася пасьля яе.

Рабіце, калі маеце матэрыялы і магчымасьць, відэа-ролікі, прысьвечаныя падзеям. Мы прадэманструем іх на адкрыцьці.

Калі вы былыя сядзельцы – прыносьце свае турэмныя творы, запісы, дзёньнікі ды інш.!

Прымаем усё для выставы да 15 студзеня.

Выстава будзе разьмешчаная зь 19 студзеня ў памяшканьні на вул. Машэрава, 8, штаб-кватэра БНФ. 19-га студзеня аб 20.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё. Пра праграму распавядзем пазьней :) Дзяліцеся сваімі ідэямі!

Давайце разам зробім нашым героям прыемны падарунак на знак нашай удзячнасьці!

Кантактныя тэлефоны: (29) 6516127, (29) 3786905, (29) 6855239


Просьба
kalychanka
Вось праблемка ў мяне завялася з якою сама не даю рады.
Справа ў тым, што здымаю я кватэру, на якой дафіга раслінак нам гаспадар пад апеку пакінуў. Джунглі сапраўдныя.
А я на кветачках не знаюся. І не разбіраюся. І рука ў мяне да іх цяжкая.
І лясы мае амазонскія пераўтвараюцца па-троху ў гербарый. Хутка можна будзе лісцікі расціраць ды замест гарбаты заварваць.
І ўсё было б нічога, але дужа сорамна перад гаспадаром будзе, очань уж харошы ён чалавек.
Дык вось, ці не падкажа хто кніжачку якую ў інтэрнэце, каб з малюнкамі была і каб я даведалася хаця б як мае сябры зялёныя называюцца і далей ці то гугліць, ці то людзей добрых пытацца магла, як жа ж мне гэты цуд прыроды сваімі ручкамі каравымі ратаваць?
Ну вееельмі патрэбна

ну ці можа хтосьці добры знойдзецца і па фотачках скажа што гэта за яно і як пра гэтае "яно" дбаць??? 

Захцянка, як то по-польску)
kalychanka
 Узгадалася мне старая мара - зрабіць ілюстрацыі для казкі! Беларускай казкі!
Не тое, каб занадта ўмела)
Але вельмі хочацца!

І гэтая актыўнасьць сяброў-казачнікаў за час, чкі не праглядала жч не можа не радаваць)

Мяне падкупілі подпісам "Пасяліце коцікаў у сваім часопісе!". Жывіце, коцікі! Мне не шкада
kalychanka

Какая кошечка подходит Водолеям




Получите гороскоп для своего знака! Поселите котиков в своем журнале!

?

Log in

No account? Create an account